«Белсат» выклікаюць у суд у якасці суадказчыка (дапоўнена)


Суд Цэнтральнага раёну Гомля 5 студзеня прыцягнуў у якасці суадказчыка тэлеканал «Белсат» па пазову начальніка Лоеўскага раённага аддзелу ўнутраных справаў Уладзіміра Бухаўцова да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

Гаворка ідзе пра матэрыял, размешчаны на belsat.eu «Міліцыянты б’юць журналістаў. Міліцыянт падае ў суд на Кастуся Жукоўскага».

Праваабаронца падаў дзевяць розных хадайніцтваў, каб вызначыць сутнасць прэтэнзіяў міліцыянта. Апошні лічыць, што ягоны фотаздымак нельга змяшчаць, калі гаворка ідзе пра крымінальныя справы і нават хабарніцтва ў асяродку міліцыянтаў.

Пазоў цалкам чытайце тут.

Суддзя Ірына Звонка абавязала Уладзіміра Бухаўцова канкрэтызаваць свае пазоўныя патрабаванні. Бухаўцаў, у прыватнасці, просіць суд прызнаць:

«звесткі з відэаматэрыялаў размешчаных у сетцы Інтэрнэт, у тым ліку і на тэлеканале “Белсат” абражаюць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, у скаргах і публічных выступах […] падчас выбарчай кампаніі грамадзянінам Жукоўскім К.І. пра мае неправамерныя дзеяннi у ходзе выканання службовых абавязкаў».

Пры гэтым Бухаўцоў заўважыў суду, што яму хутка на пенсію, і ён не жадае, каб сваякі і знаёмыя адклікаліся пра яго негатыўна. Падпалкоўнік міліцыі не называе канкрэтныя выразы і інтэрнэт-рэсурсы.

Аутар пазову Уладзімір Бухаўцоў, фота baj.by

Пазоўнік прыводзіць відэазапіс апытання Жукоўскім жыхароў Лоева пра дзейнасць міліцыі на фоне надпісу: «МУС – гестапа», а таксама паведамляе, што 15 ліпеня Кастусь Жукоўскі праспрабаваў запалохаць супрацоўнікаў РАУС праз тэлефон спецыяльнай лініі міліцыі 102.

Суд абавязаў аўтара пазову прадставіць на гэты конт аўдыё і відэаматэрыялы.

Адказнік Жукоўскі направіў у МУС РБ заяву аб правядзенні службовай праверкі адносна правамернасці дзейнасці начальніка РАУС Лоеўскага райвыканкаму:

Лічу, што пры вырашэнні прыватных пытанняў, у тым ліку і пры накіраванні ў суд грамадзянскага зыску аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды дзеючы начальнік РАУС Лоеўскага райвыканкаму не мае права выкарыстоўваць сваё службовае становішча.

Заява Жукоўскага аб службовым разбіральніцтве наконт карыстання начальнікам РАУС Бухаўцова службовага становішча

Працяг суду па справе Жукоўскага адбудзецца 16 студзеня. Праваахоўнік дамагаецца зняпраўджвання Кастусём Жукоўскім згаданай інфармацыі ў друкаваных медыях і спагнання з журналіста грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры Br 2000.

Чытайце на belsat.eu

ВД, паводле baj.by

Стужка навінаў