Тэлеграм: Супраць блогера Эдуарда Пальчыса распачалі крымінальную справу


Блогер адбыў 30-дзённы арышт на Акрэсціна. Сёння яго меліся выпусціць, аднак на свабоду Пальчыс не выйшаў.

Ён застаецца пад вартай, піша тэлеграм-канал #МотолькоПомоги. Паводле аўтараў каналу, Следчы камітэт распачаў супраць Пальчыса крымінальную справа. За што, не паведамляецца.

Апошнім часам да блогера не пускалі адваката, спасылаючыся на «эпідэміялагічную сітуацыю».

Hавiны
Адвакат не можа трапіць да блогера Пальчыса, родныя не ведаюць, што з ім цяпер
2020.10.07 16:50

Жонка Эдуарда Вікторыя паведамляла, што на перапіску з мужам паставілі блок – сям’я не атрымала ніводнага ліста ад Эдуарда. Лістоў не атрымліваў і сам Эдуард. Вікторыя назвала блакаванне пошты і нядопуск адваката ціскам на ўсю сямʼю.

Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў 15 содняў арышту за нібыта ўдзел у акцыі Сяргея Ціханоўскага на Камароўцы. Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да мяжы. Пра знікненне 29 верасня Вікторыя Пальчыс напісала ў Facebook. Яна патрабавала, каб праваахоўнікі тэрмінова апавясцілі пра месца знаходжанне мужа адваката, калі ён затрыманы. Эдуард Пальчыс знайшоўся на Акрэсціна.

belsat.eu

Стужка навінаў