Тэхнічная няспраўнасць, памылка пілотаў ці тэракт? Што вядома пра крушэнне летака ў Чорным моры


Лятак «Ту-154» Міністэрства абароны Расеі, які знік з авіярадараў у раёне Сочы а 5 раніцы, упаў на 7 хвіліне палёту ў акваторыі Чорнага мора ў 5 кіламетрах ад берага.

Шэраг расейскіх медыяў апублікаваў інфармацыю пра тое, што абломкі летака разляцеліся ў радыусе 8 км ад месца крушэння. Крыніца tvrain.ru абвяргае гэтую інфармацыю. Паводле экспертаў, вялікі радыус пошукавай аперацыі можа сведчыць пра магчымы тэракт.

Версіі тэракту прытрымліваецца ананімная крыніца tvrain.ru з Камітэту па абароне і бяспецы Савету Федэрацыі.

Адразу пасля катастрофы некалькі абломкаў «Ту-154» знайшлі на адлегласці ад 1,5 да 8 км ад берагавой лініі. Паводле Мінабароны, пошукавая аперацыя вядзецца на плошчы 10,5 км².

Іншыя версіі прычынаў крушэння: памылку пілота, тэхнічная няспраўнасць (асноўная версія крушэння). Паводле дыспетчараў аэрапорту, экіпаж не падаваў сігналаў бедства. Самалётам кіраваў пілот 1-га класу (дасведчаны пілот. – belsat.eu) Раман Волкаў.

Паводле Мінабароны РФ, усе пасажыры і члены экіпажу загінулі.

ЮВ, belsat.eu, паводле mil.ru, tvrain.ru

Стужка навінаў