Тэгеран: новыя санкцыі ЗША назаўжды закрываюць шлях дыпламатыі


Санкцыі ЗША супраць кіраўніцтва Ірану, якія былі ўведзеныя 24 чэрвеня, назаўжды закрываюць шлях для дыпламатыі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Абас Мусаві, піша Reuters.

«Увядзенне бескарысных санкцыяў супраць вярхоўнага лідара Ірана (Алі Хамэнэі) і кіраўніка іранскай дыпламатыі (міністр замежных справаў Джавад Зарыф) – назаўжды закрывае шлях дыпламатыі», – заявіў Абас Мусаві.

Паводле прадстаўнік Тэгерану, палітыка Доналда Трампа «знішчае створаныя міжнародныя механізмы для падтрымання міру і бяспекі ў свеце».

Прэзідэнт Ірану Хасан Рухані назваў Трампа «разумова адсталым».

«Стратэгічнае цярпенне Тэгерану не азначае, што баімся», – адзначыў палітык.

Нагадаем, учора прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні «жорсткіх санкцыяў» супраць вярхоўнага кіраўніка Ірану Алі Хамэнэі і чальцоў урада ў адказ на знішчэнне амерыканскага беспілотніка. Гаворка ідзе пра блакаванне доступу «да ключавых фінансавых рэсурсаў».

  • 15 ліпеня 2015 года Іран і шэсць сусветных дзяржаваў (ЗША, Францыя, Вялікая Брытанія, Германія, Кітай і Расея) дасягнулі пагаднення па іранскай ядравай праграме. Тады Тэгеран пагадзіўся часткова згарнуць праграму ўзамен на адмену санкцыяў. Аднак у 2018 годзе прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выйшаў з гэтай здзелкі, палічыўшы яе аднабаковай, і аднавіў санкцыі.
  • Апошнім часам напружанасць у стасунках паміж Іранам і ЗША толькі ўзмацнілася . У траўні адміністрацыя Трампа накіравала на Блізкі Усход ударную групу авіяносца «Абрагам Лінкальн» і бамбавікі, каб прадэманстраваць Ірану гатоўнасць ЗША да рашучых крокаў. ЗША скасавалі дзеянні выключэнняў, якія дазвалялі шэрагу краінаў свету купляць іранскую нафту і пры гэтым не парушаць амерыканскіх санкцыяў, і ўнеслі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі ў спіс тэрарыстычных арганізацыяў. Таксама Трамп увёў санкцыі ў дачыненні да экспарту іранскіх металаў (сталі, алюмінію, медзі і жалеза) і найбуйнейшага ў краіне нафтахімічнага холдынгу.
  • 20 чэрвеня Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі абвясціў, што збіў амерыканскі дрон. Газета «The New York Times» пісала, што ў ноч на 21 чэрвеня Трамп ухваліў ваенныя ўдары па Ірану ў адказ на атаку на беспілотнік, аднак у апошні момант адмяніў рашэнне.
Hавiны
ЗША здзейснілі кібернапад на сістэмы кіравання іранскімі ракетамі
2019.06.23 15:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў