ТБМ папрасіла рытэйлераў пастаўляць у крамы тавары з беларускамоўным афармленнем


Таварыства беларускай мовы звярнулася да буйных гандлёвых сетак краіны з просьба працаваць з пастаўшчыкамі, якія набываць тавары беларускамоўных вытворцаў. Пад зваротам падпісаліся вядомыя бізнесоўцы, дзеячы культуры, публічныя асобы.

«Паводле ТБМ, ініцыятыва скіраваная на тое, каб забяспечыць права спажыўца купляць тавары з беларускамоўным афармленнем. Ініцыятары звароту сцвярджаюць: актуальны закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» і тэхнічны стандарт СТБ 1100-2016 не гарантуюць спажыўцам унутры Беларусі атрыманне інфармацыі пра тавары на беларускай мове.

Сутнасць ініцыятывы — абудзіць ў наступнага пасля дзяржавы звяна, буйных гандлёвых кампаній, разуменне адказнасці і сваёй самастойнай ролі ў падтрымцы беларускай мовы і спрыянні беларускамоўным спажыўцам. Кампаніі валодаюць арганізацыйнымі і фінансавымі магчымасцямі, каб выступаць калектыўным абаронцам моўных правоў».

Іхнае слова будзе аўтарытэтным для пастаўшчыкоў і вытворцаў, якія прымаюць рашэнне аб ужытку беларускую мову на прадукцыі. Неад’емнае права беларускамоўных спажыўцоў — мець такі ж узровень камфорту, як і рускамоўныя, і атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Гэта і ёсць сапраўднае двухмоўе.

Цяпер ТБМ выслала на адрас 17 гандлёвых сетак ліст, у якім задало пытанне, ці рэкамендуюць яны сваім пастаўшчыкам або патрабуюць ад іх пастаўляць тавары з беларускай мовай на ўпакоўцы.

Сярод рытэйлераў, да якіх звярнуліся прыхільнікі беларусізацыі крамаў – Еўраопт, Карона, Алмі, Суседзі, ProStore, Рублёўскі, Марцін, BIGZZ, Green, Gippo, Віталюр, Белмаркет, Родны кут, Дабраном, Капеечка, Радзівілаўскі, ДарОрс.

У ТБМ мяркуюць, што сеткам дастаткова проста папрасіць пастаўшчыкоў, а пастаўшчыкам – вытворцаў, каб «справа беларускамоўнага афармлення тавараў ссунулася з месца». На іхную думку, вытворцы не змогуць ігнараваць запыт на беларускамоўную ўпакоўку ад пастаўшчыка, які працуе з гандлёвымі сеткамі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў