Таямніцу «рэкорднага яйка» з «Інстаграму» амаль раскрылі


2 лютага «world_record_egg» апублікаваў новы здымак, пад якім узгадваецца назва стрымінгавага сэрвісу «Hulu»

Імаверна, вірусная кампанія, якая распачалася ў студзені ў «Інстаграме» – проста рэклама. Канчаткова сцвярджаць, хто ці што стаіць за ёй, можна будзе 3 лютага.

У суботу акаўнт «world record egg» апублікаваў пятую выяву яйка з таямнічай серыі. На ёй трэснутае шкарлупінне «яйка» замацаванае шнуроўкай, як у мячоў для гульні ў амерыканскі футбол.

У допісе пад здымкам гаворыцца, што паглядзець «Супербоўл» – фінальную гульню за званне чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША – першымі змогуць паглядзець карыстальнікі «Hulu». Гэтая стрымінгавая платформа – адзін з асноўных канкурэнтаў папулярнага відэасэрвісу «Netflix».

Справка
Амерыканскі футбол развіўся з ранніх формаў рэгбі і футболу. Цяпер гэта самы папулярны спорт у ЗША, а Нацыянальная ліга – самая папулярная ў Паўночнай Амерыцы. Рэклама, якую паказваюць падчас «супербоўлу» – адна з найдаражэйшых у Штатах.

Фотаздымак яйка на старонцы «world_record_egg», апублікаваны 14 студзеня, сабраў 50 мільёнаў лайкаў і стаў самым папулярным за ўвесь час існавання гэтай сацсеткі.

Праз пяць дзён, 19 студзеня, аўтары апублікавалі другі здымак – яйка з расколінай. Ім удалося сабраць 4 мільёны лайкаў за 10 гадзін.

Здымак аказаўся самым пазнавальным мемам 2019-га, выклікаўшы сапраўдную яечную хвалю.

Найбліжэй да рэкорду «world record egg» прыблізілася амерыканская мадэлька Кайлі Джэнэр, якая разбіла яйка на асфальт: больш за 42 млн лайкаў.

А вось расейскай мадэлі Святлане Білялавай, якая сфатаграфалася ў вобразе «яечнай жанчыны» да рэкорду далёка: каля 545 тысячаў упадабанняў.

ДД

Стужка навінаў