Таямніца сустрэчы «на высокім узроўні»

Беларуская экспертная супольнасць спрабуе раскрыць загадку, звязаную з нечаканай адменай візіту ў Менск вярхоўнай прадстаўніцы Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыкі Магерыні. Візіт быў запланаваны на 4 і 5 кастрычніка.

фота: Riccardo Pareggiani / Zuma Press / Forum

Сустрэчу планавалі ад лета

Калі сыходзіць з плана мерапрыемстваў, то гэты візіт мусіў пачаць новы этап у адносінах паміж ЕЗ і Беларуссю. 4-га кастрычніка Магерыні павінна была сустрэцца з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і абмеркаваць з ім 20 дакументаў аб працы «Усходняга партнёрства» у 2020 годзе. На 5 кастрычніка была запланаваная сустрэча Магерыні з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама яе ўдзел у якасці сустаршыні на форуме «Будучыня» Усходняга партнёрства».

Hавiны
Прадстаўніцтва ЕЗ патлумачыла, чаму Магерыні не прыедзе ў Менск
2019.10.03 12:52

Сустрэча на высокім ўзроўні планавалася яшчэ ад лета 2019 года. Гэтая ідэя была ледзь не асноўным палітычным пасланнем беларускіх уладаў у адносінах з еўрапейскімі палітыкамі. Відаць, чакалася, што гэтае мерапрыемства перазагрузіць становішча Беларусі ў межах Усходняга партнёрства і надасць Беларусі новы статус. Яшчэ летам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляў:

«Сёлета восенню мы з калегамі з Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў плануем правесці ў Менску афіцыйныя мерапрыемствы высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя «Усходняга партнёрства». А ў перспектыве спадзяемся прыняць у сябе і чарговы саміт «Усходняга партнёрства».

Hавiны
МЗС: сустрэча «Усходняга партнёрства» ў Менску не скасаваная, а перанесеная
2019.10.03 18:42

У канцы верасня стала вядома, што ў Менск для ўдзелу ў сустрэчы прыедзе Фэдэрыка Магерыні. Таксама з’яўлялася і інфармацыя пра тое, што ў межах візіту можа адбыцца падпісанне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і ЕЗ.

А ці будзе форум?

Ключавым момантам, як відаць, мусіла стаць менавіта «сустрэча на высокім ўзроўні» ў межах Усходняга партнёрства.

Аднак да апошняга моманту не было ніякай інфармацыі пра змест і фармат высокай сустрэчы або форуму «Будучыня» Усходняга партнёрства». Ні на афіцыйнай старонцы беларускага МЗС, ні ў беларускіх медыях не гаварылі пра якую-небудзь падрыхтоўку да сустрэчы-форуму, пра ўдзельнікаў мерапрыемства. Як вядома, любое важнае (калі яно важнае) мерапрыемства мае інфармацыйнае суправаджэнне. Больш за тое, «высокая сустрэча», як апынулася, першапачаткова абмяжоўвалася візітам толькі амбасадараў Літвы, Латвіі, Польшчы і высокага прадстаўніка ЕЗ. Але ж, калі гэта мерапрыемства ў межах «Усходняга партнёрства» з прэтэнзіяй на значную палітычную падзею, то на ёй павінны былі б прысутнічаць як мінімум прадстаўнікі іншых дзяржаваў-чальцоў УП і краінаў ЕЗ.

Абноўлена
Фэдэрыка Магерыні не прыедзе ў Менск
2019.10.03 10:23

Атрымліваецца, усё гэтае гучна заяўленае мерапрыемства, калі б і адбылося, то выглядала б як паўфармальная непублічная сустрэча. Магчыма, такі фармат ня адпавядаў чаканням еўрапейскіх дыпламатаў, якія, імаверна, разлічвалі на больш маштабную падзею, а не на ролю палітычнай дэкарацыі.

Мерапрыемства мелася стаць прарывам, а стала правалам

Сітуацыя, як бачым, пагоршылася яшчэ і тым, што сустрэча Магерыні і Лукашэнкі таксама была пад пытаннем. Па-першае, на 4 кастрычніка быў запланаваны візіт Лукашэнкі ва Украіну. Па-другое, паведамлялася, што падпісанне візавага пагаднення ў гэтыя дні таксама не адбудзецца.

Атрымліваецца, што мерапрыемства, якое мусіла стаць прарывам, сталася правалам. Не выключаю, што беларускія ўлады маглі спалохацца эфекту і наступстваў сваёй праеўрапейскай пазіцыі. Гаворка ідзе пра рэакцыю Масквы, з якой у апошні час складваюцца вельмі напружаныя адносіны.

Можна меркаваць, што Менск не хацеў бы залішне раздражняць Маскву, пазіцыянуючы сябе пэўным новым арганізацыйных цэнтрам у межах Усходняга партнёрства. Таму дыпламатычныя намеры МЗС маглі звесціся да правядзення непрыкметных, чыста тэхнічных сустрэч на ўзроўні міністраў замежных справаў. Іншымі словамі, меў месца ціхі сабатаж уласных смелых ідэяў. Таму «паніжаны» статус высокага мерапрыемствы губляў усялякае палітычнае значэнне і сэнс.

ВІДЭА
Новы амбасадар Еўразвязу ў Беларусі. Хто ён?
2019.09.20 15:14

Асноўны партнёр для еўрапейцаў – аўтарытарная ўлада

Разам з тым, аналізуючы агульныя тэндэнцыі ў адносінах паміж Захадам (ЕЗ) і Беларуссю, варта звярнуць увагу на фармаванне новай парадыгмы. Яна грунтуецца на развіцці стабільных кантактаў з уладай і практычна цалкам выключае кантакты з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і актыўнае падтрыманне апошняга. Аўтарытарная ўлада стала асноўным партнёрам для еўрапейцаў.

Аднак нават гэты новы падыход еўрапейцаў не робіць і не зробіць двухбаковыя адносіны стабільнымі і прадказальнымі. Таму што напрамак і змест гэтых адносінаў вызначаецца не інтарэсамі дзяржавы, а з’яўляюцца пабочным прадуктам (эфектам) адносін з Расеяй.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў