Таваразварот Беларусі з Расеяй упаў да мінімальнага з 2009 года ўзроўню


Летась таваразварот паміж краінамі апусціўся да крызіснай адзнакі.

Ён склаў $ 26,1 млрд – гэта на 5,2 % менш у параўнанні з 2015 годам.

Нафтавы фактар

Ключавое значэнне на такое скарачэнне аказаў нафтавы фактар.

З аднаго боку, Беларусь, не жадаючы прадаваць нафтапрадукты па расейскіх коштах, рэзка скараціла пастаўкі паліва ў Расею. У 2016-м на расейскі рынак паступіла 268,2 тыс. тонаў нафтапрадуктаў – гэта менш за траціну ад абʼёму паставак 2015 года.

Сюжэт «Белсату» пра тое, як нафта падзяліла «братоў»

У сваю чаргу Масква, канкрэтна не дамовіўшыся з Менскам па цэнах на газ, летась скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. За мінулы год Беларусь атрымала 18,1 млн тонаў нафты, што на 21% менш у параўнанні з 2015-м.

Забароны Рассельгаснагляду

Яшчэ адзін фактар, які негатыўна паўплываў на двухбаковы тавараабарот – харчовы.

За 2016 год Беларусь экспартавала сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на $ 4,15 млрд, у тым ліку ў Расею – на $ 3,7 млрд. Такім чынам, на расейскі рынак у 2016 годзе прыйшлося амаль 90% сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання, якія экспартавала Беларусь. Аднак з прычыны пастаянных забаронаў, якія ўводзіў Рассельгаснагляд, рост экспарту па гэтым артыкуле не адбыўся.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў