Тацяна Каравянкова адмовілася даваць паказанні


Сёння ўвечары следчыя правядуць вобшук у яе менскай кватэры.

Тацяну Каравянкову сёння дапыталі ў Следчым камітэце. Допыт адбываўся ў прысутнасці дзяжурнага адваката. Адваката, з якім журналістка мела дамову, не пусцілі да яе.

Прэсавая служба Беларускай асаяцыі журналістаў падае, што Каравянкова адмовілася даваць паказанні, яе затрымалі на 72 гадзіны.

«Таксама ўвечары адбудзецца вобшук у менскай кватэры Каравянковай, – паведаміў прэс-службе БАЖ яе адвакат.

Карэспандэнтку затрымалі раніцай 7 жніўня затрымалі ў доме яе бацькоў у Гарадзенскай вобласці, следчыя правялі ў хаце вобшук.

Тацяна Каравянкова – супрацоўніца Беларускай інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН», адказвае ў рэдакцыі за міжнародную тэматыку.

Сёння былі затрыманыя таксама яшчэ 7 журналістаў, супраць якіх Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу. Іх падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай агенцтва «БелТА».

ДД

Глядзі таксама
Каментары