Таннага цукру надалей не будзе, улады працягнуць кантраляваць кошты


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягнула часовае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на цукар. Пастанова аб вызначэнні мінімальных коштаў і лімітавай максімальнай гандлёвай надбаўкі працягне дзеянне да сакавіка 2020 года.

Адпаведная пастанова аб працягванні рэгулявання мінімальных коштаў на цукар уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года і дзейнічае на працягу 60 дзён. Паводле Міністэрства, дзеянне пастановы не распаўсюджваюцца на адносіны, звязаныя з рэалізацыяй цукру паводле дамоваў дзяржаўнай закупкі.

А для спажыўцоў з Беларусі мінімальны кошт на цукар надалей будзе складаць адзін рубель і 50 капеек. У той жа час, кошты на беларускі цукар у Расеі амаль у два разы меншыя. Гэтак яшчэ ў пачатку снежня журналісты «Белсату» у Санкт-Пецярбурзе заўважылі на паліцах вядомай расейскай сетцы крамаў «Магніт» цукар вытворчасці Жабінкаўскага цукровага заводу. Фасоўка – 1 кг. Але кошт цукру – 24 руб. 90 кап. (расейскія). Калі пералічыць гэта на беларускія грошы, атрымліваецца 83 беларускія капейкі.

Hавiны
У Санкт-Пецярбурзе прадаюць беларускі цукар амаль удвая танней, чым у Беларусі
2019.12.10 17:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў