Танчыць, як Маядэ. 18-гадовую іранку арыштавалі за танец – у адказ жанчыны зладзілі пратэст у сетках


Іранскія жанчыны масава публікуюць у сацыяльных сетках відэа, на якіх яны танчаць у знак падтрымкі арыштаванай уладамі 18-гадовай блогеркі Маядэ Хаджабры.

Маядэ – папулярная ў Іране блогерка і мадэль, якае мае каля 60 тысяч падпісчыкаў у Instagram. Там яна рэгулярна размяшчала відэа сваіх танцаў пад іранскую і заходнюю музыку. Большую частку ролікаў дзяўчына здымала ва ўласным пакоі. З пункту гледжання ўладаў, яна танчыла ў занадта адкрытай вопратцы – джынсах і топе, а таксама без хіджабу.

«Хто станчыць са мною?» – відэа з такім загалоўкам Маядэ апублікавала 8 ліпеня.

 

Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана паказала запіс, на якім Хаджабры прызнаецца ў «непрыстойнай паводзінах».

«Я не спрабавала прыцягнуць увагу. У мяне ёсць падпісчыкі, і гэта для іх. Я не працавала з камандай, мяне не трэніравалі. Я займаюся толькі гімнастыкай», – сказала Маяде. Дзяўчыну перавялі пад хатні арышт.

Многія карыстальнікі сацсетак у Іране, нягледзячы на жорсткую цэнзуру ўладаў, сёння публікуюць пасты ў падтрымку блогеркі. Іранскі рэжым дазваляе жанчынам танчыць з мужчынамі ў публічных месцах толькі ў прысутнасці членаў сям’і. Пры гэтым жанчыны павінны быць у хіджабе.

 

 

За апошнія некалькі тыдняў у краіне былі арыштаваныя некалькі жанчын, якія вялі сябе непрыстойна з пункту гледжання ўладаў.

«Калі вы распавядаеце людзям у любой краіне свету аб тым, што 17- і 18-гадовых дзяўчат арыштоўваюць за танцы, шчасце і прыгажосць і абвінавачваюць іх у непрыстойных паводзінах, тады як гвалтаўнікі і іншыя злачынцы разгульваюць на свабодзе, у гэта проста не павераць! » – піша ў Twitter іранка Хасэйн Ранахі, таксама ў знак пратэсту выклаў у сетку сваё відэа.

***

У Іране не ўпершыню праводзіцца кампанія барацьбы з аматарамі танцаў. На пачатку гэтага года ў горадзе Машхад быў арыштаваны чыноўнік мясцовай адміністрацыі пасля таго, як у сацыяльных сетках зʼявіліся відэазапісы з выявай натоўпу маладых мужчын і жанчын, танцуючых у гандлёвым цэнтры гораду. А ў жніўні мінулага года ўлады затрымалі шэсць чалавек, якіх абвінавацілі ў непрыстойных паводзінах за тое, што яны танчылі лацінаамерыканскі танец «зумба».

У 2014 годзе шэсць маладых іранцаў размясцілі ў сацсетках відэакліпы, у якіх яны танчылі пад заходнюю музыку на вуліцах Тэгерана. Маладзёны былі прысуджаныя ўмоўна да году зняволення і 91 удару пугамі.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў