Талака дзеля памяці


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/bNU9m62YFt8″][/vc_column][/vc_row]Месцы, дзе масава расстрэльвалі беларусаў, адкрываюць сіламі актывістаў. І пасля гэтак жа ўласнымі сіламі пра іх дбаюць. Сёння гомельскія актывісты сабраліся на 9-ым кіламетры Чарнігаўскай шашы, каб талакою добраўпарадкаваць месцы апошняга спачыну расстраляных тут беларусаў.

Пахаванні адкрылі тут яшчэ на пачатку 90-ых. Раскопкі праводзілі мясцовыя актывісты, гісторыкі, краязнаўцы, якія і выявілі тут чалавечыя парэшткі – чэрапы з адтулінамі ад куль. Паводле звестак мясцовых жыхароў, тут мелі расстраляць, у прыватнасці, Святароў Гомельскай Праваслаўнай епархіі. А вось хто і калі гэта зрабіў – высновы краязнаўцаў і вынікі афіцыйнай экспертызы, якая ўказвала на немцаў, разышліся.

Мясцовыя вернікі і неабыякавыя людзі ўсталявалі першыя крыжы – пры дарозе і ў лесе. Тут на Дзяды дагэтуль праводзяць памятныя малітвы і каталікі, і праваслаўныя. А старыя спарахнелыя крыжы мяняюць самі актывісты.

Парэшткі знаходзяць тут і цяпер. Гісторыкі кажуць, што тэрыторыя, на якой праходзілі масавыя расстрэлы, можа сягаць нават некалькіх квадратных кіламетраў, а пахаваныя тут могуць быць ажно пяць тысяч чалавек. Аднак належным чынам правесці раскопкі ды выявіць факты, якія маглі б указваць на расстрэлы НКВД, палітычнай волі ў цяперашніх уладаў няма.

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле Ганны Любаковай

Стужка навінаў