Таксіст прыйшоў у кватэру кліента з нажом, каб выбіць грошы за чыстку салона ад дзіцячых ванітаў


У ноч на 5 студзеня п’яны 44-гадовы таксіст спрабаваў трапіць у кватэру свайго кліента з нажом. Неўзабаве мужчыну затрымалі сталічныя міліцыянты.

Напярэдадні здарэння затрыманы мужчына, які працуе кіроўцам у адной са сталічных службаў таксі, падвозіў у паліклініку мужчыну з 9-гадовым дзіцём. Падчас паездкі дзіцё званітавала.

Бацька дзіцяці разлічыўся з кіроўцам таксі і даў суму большую, чымся каштавала паездка, а таксама паабяцаў да вечара на нумар мабільнага тэлефона залічыць дадатковую суму, якая пакрые кошт чысткі салона.

Не дачакаўшыся грашовага пераводу, кіроўца таксі ў нецвярозым стане паспрабаваў зайсці ў дом да пасажыра і забраць грошы. Таксіст пагражаў мужчыне нажом, піша mvd.gov.by.

Паводле праваахоўнікаў, раней затрыманы быў судзімы за хуліганства.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў