«Такой бруднай кампаніі не было». Тысячы парушэнняў за паўтара дня датэрміновага галасавання ў Беларусі


З 4 па 9 жніўня паўналетнія грамадзяне Беларусі ўдзельнічаюць у шостых выбарах прэзідэнта. Кампаніі «Права выбару», «Праваабаронцы за сумленныя выбары» і ініцыятыва «сумленныя людзі» зафіксавалі масавы нядопуск незалежных назіральнікаў, перашкоды ў працы медыяў, накрутку яўкі, каруселі. Як праходзіць датэрміновае галасаванне, разбіраўся карэспандэнт Vot-tak.tv.

досрочное голосование
Менск, Беларусь, 5 жніўня 2020 года. Датэрміновае галасаванне на адным з менскіх выбарчых участкаў.
Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / форум

Кіраўніца ЦВК абмежавала колькасць назіральнікаў на ўчастках

На пасяджэнні ЦВК 22 ліпеня прынялі рашэнне, што колькасць назіральнікаў на выбарчых участках у асноўны дзень галасавання 9 жніўня не павінна перавышаць пяці чалавек, пры датэрміновым – не больш за тры. Старшыня камісіі Лідзія Ярмошына патлумачыла неабходнасць такой меры эпідэміялагічнай сітуацыяй. «Назіральнікаў на кожны выбарчы ўчастак будуць вызначаць з ліку акрэдытаваных паводле даты падачы заявы», – удакладніла яна.

Гэтае рашэнне ў той жа дзень раскрытыкаваў каардынатар назіральнай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч. «Сённяшняе рашэнне ЦВКгэта фактычна поўнае перакрэсліванне ўжо апошніх выбарчых працэдур у краіне, – лічыць ён. – Гэта супярэчыць прынцыпу галоснасці, які прадугледжаны артыкулам 13 Выбарчага кодэкса. Цяпер улады праводзяць выбары са сваімі выбарчымі камісіямі і сваімі назіральнікамі, пры такой структуры наагул немагчыма казаць ні аб якіх стандартах свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў».

Владимир Лабкович
Уладзімір Лабковіч.
Фота: ПЦ «Весна»

«Прыкра, што Ярмошына прыкрываецца інструкцыяй Міністэрства аховы здароўя, быццам бы ў клопаце пра здароўе людзей, але ў іншым яна не хітруе, бо ўсе яны баяцца маральнага ціску на сябраў участковых выбарчых камісіяў. Цяжка фальсіфікаваць выбары, калі за табой сочыць так шмат людзей. Гэта адказ на тую актыўнасць грамадства і жаданне назіраць за выбарамі. Улады баяцца любой грамадскай актыўнасці і адказваюць на гэта сваімі звыклымі метадамі», – дадаў праваабаронца.

Паводле Лабковіча, прэзідэнцкія выбары «фактычна страцілі свае апошнія атрыбуты выбарчай кампаніі і перайшлі ў стадыю спецаперацыі па захаванні статус-кво ў краіне».

Hавiны
Лукашэнка звярнуўся да беларусаў: Беларусь – наша, любімая. А любімую не аддаюць!
2020.08.04 13:00

Амаль усе назіральнікі праўладныя

БДІПЧ АБСЕ, якое традыцыйна накіроўвала ў Беларусь назіральныя місіі на прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, адмовілася ад назірання за бягучай кампаніяй. Бюро запэўніла, што Беларусь своечасова не накіравала адпаведнае запрашэнне. Парламенцкія асамблеі АБСЕ і Рады Еўропы таксама не будуць накіроўваць у Беларусь назіральнікаў.

«Адсутнасць своечасовага запрашэння больш чым праз два месяцы пасля абвяшчэння выбараў не дазволіла БДІПЧ назіраць за ключавымі аспектамі выбарчага працэсу,заявіла дырэктар Бюро Інґіб’ёрґ Соўльрун Ґіслятоўхтыр. – Да іх належаць вобласці, якія мы адзначылі ў апошніх справаздачах аб назіранні як тыя, што патрабуюць паляпшэння ў Беларусі, такія як фармаванне выбарчых камісіяў і рэгістрацыя кандыдатаў».

досрочное голосование
Чальцы мясцовай выбарчай камісіі працуюць на выбарчым участку падчас датэрміновага галасавання напярэдадні галоўнага дня прэзідэнцкіх выбараў у вёсцы Скірмантава, Беларусь, 5 жніўня 2020 года.
Фота: Васіль Фядосенка/ Reuters / Forum

Выбарчыя камісіі акрэдытавалі 48 642 назіральнікаў. Напрыклад, ад праўладных Камуністычнай партыі і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў спісе значацца 1201 і 736 назіральнікаў адпаведна. Ад апазіцыйных Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускага Народнага Фронту – 62 і 29. Такая ж сітуацыя з грамадскімі абʼяднаннямі: ад праўладных Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і «Белай Русі» назіраць за галасаваннем грамадзян даверылі 6141 і 5264 назіральнікам адпаведна. Ад апазіцыйных «Гавары праўду» і «За Свабоду» – 46 і 38. Але праблемы чыняць нават гэтаму нязначнаму ліку незалежных назіральнікаў.

Па стане на 4 жніўня кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вылучыла 618 назіральнікаў на ўчасткі для галасавання, з якіх 93% былі акрэдытаваныя ва ўчастковыя выбаркамы.

«Абсалютная большасць назіральнікаў (94,5%) не трапілі ў квоты назіральнікаў, паколькі былі акрэдытаваныя пазней, чым першыя тры (пяць) назіральнікаў і не былі дапушчаныя для назірання, – адзначаецца ў справаздачы. – Толькі 34 назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» (5,5% ад агульнай колькасці акрэдытаваных) ўключаныя ў графікі назірання УВК на пэўны час, які ахоплівае ўвесь перыяд галасавання і падліку галасоў, а толькі 2 – на працягу ўсяго перыяду выбараў і падліку галасоў».

Hавiны
«Дыхаем зноў». Вольскі і Пугач запісалі спеў пра выбарчае лета 2020 года
2020.08.05 13:19

«Такога ціску на назіральнікаў ніколі не было»

Нацыянальны каардынатар кампаніі «Права выбару» Віталь Рымашэўскі сказаў у каментары vot-tak.tv, што ў першы дзень датэрміновага галасавання 4 жніўня на ўчасткі змог трапіць толькі кожны сёмы незалежны назіральнік. Другое парушэнне: 2/3 участкаў не адпавядаюць патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, звязаным з эпідэміяй каронавірусу. «ЦВК, з аднаго боку, не дапускае назіральнікаў на ўчасткі, прыкрываючыся супрацьэпідэмічнымі мерамі, з другога боку, не забяспечвае членаў камісіяў медыцынскімі маскамі, аднаразовымі пальчаткамі, на шмат якіх участках няма дэзінфектараў», – удакладніў палітык.

«Улады стараліся не дапускаць прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў склады выбарчых камісіяў, але такога ціску на назіральнікаў, каб іх масава выдалялі з участкаў, ніколі не было. Для мяне прычына гэтаму відавочная страх уладаў, які звязаны з вельмі нізкай падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў на заканчэнне наш суразмоўца.

досрочное голосование
Датэрміновае галасаванне дае магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў выбараў, неаднаразова заяўлялі праваабаронцы і незалежныя назіральнікі. Падчас кожнай выбарчай кампаніі фіксуюцца выпадкі ціску на вайскоўцаў, студэнтаў і дзяржслужбоўцаў, якіх вымушаюць галасаваць датэрмінова. На фота: Менск, Беларусь, 4 жніўня 2020 года, вайскоўцы галасуюць на выбарчым участку падчас датэрміновага галасавання.
Фота: Наталля Фядосенка / ТАСС / Forum

Паводле інфармацыі кампаніі «Права выбару», з 32-х незалежных назіральнікаў у Гомлі на ўчасткі дапусцілі толькі двух. Напрыклад, назіральніка платформы «Сумленныя людзі» Уладзіміра Дубоўскага выправадзілі з участка, размешчанага ў каледжы чыгуначнага транспарту. Ён застаўся ў калідоры, і прыбіральніца прапанавала яму крэсла, але старшыня камісіі крэсла забрала, сказаўшы: «крэсладзяржаўная маёмасць, і вы не маеце права ім карыстацца».

У Берасці з участка для галасавання ў СШ № 14 пры дапамозе міліцыі выдалілі назіральніка ад групы грамадзян Аляксандра Сахарука.

Назіральніка ад ініцыятывы «сумленныя людзі» Андрэя Застрэлава затрымалі на ўчастку ў Магілёўскай гімназіі №1. Паводле яго, міліцыя праводзіць праверку з нагоды заявы старшыні ўчастковай камісіі нібыта за перашкоду працы камісіі.

Жыхарку Менску Іну Дабратвор без тлумачэнняў прычын не дапусцілі ў памяшканне школы, дзе яна акрэдытаваная назіральніцай. Калі яна стала абурацца, на яе выклікалі міліцыю за тое, што яна нібыта перашкаджае працы камісіі. Супрацоўнікі міліцыі яе павезлі ў РУУС Заводскага раёну для складання пратаколу.

Назіральніца з участку №3 у Верхнядзвінску вымушана знаходзіцца на вуліцыЗафіксаваныя і фальсіфікацыі яўкі. Напрыклад, на ўчастку №31 Першамайскага раёна Менску назіральнікі налічылі яўку ў 24 выбаршчыкі. У той жа час у выніковым пратаколе камісія напісала, што выдала 86 бюлетэняў. На сталічным участку №70 паводле пратаколу было выдадзена 274 бюлетэняў, а назіральнікі, якія цэлы дзень дзяжурылі каля ўчастка, зафіксавалі толькі 30 выбаршчыкаў.

«Гэта беспрэцэдэнтны ўзровень парушэнні выбарчага заканадаўства»

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі распавёў у каментары vot-tak.tv аб перашкодзе ў працы двум журналістам (адна з рэдакцый вырашыла не агалошваць інцыдэнту са сваім супрацоўнікам).

«Мы не раім журналістам станавіцца назіральнікамі. Хоць бы па той прычыне, што прадстаўнікі медыяў маюць права прысутнічаць на ўчастках, у тым ліку пры падліку галасоў. За час папярэдніх выбараў каля пяці журналістаў мелі праблемы на ўчастках. Яны лёгка вырашаліся нашым званком у ЦВК. Два новыя выпадкі з Камісіяй нам не ўдалося абмеркаваць: там увесь дзень занятая тэлефонная лінія. У падобных канфліктных выпадках мы рэкамендуем калегам перайсці на іншы ўчастак», – сказаў суразмоўца.

Паводле яго, на выбарчым участку ў Баранавічах журналістцы недзяржаўнай газеты Intex-press Анжэле Белуш забаранілі фатаграфаваць чальцоў камісіі і стварылі атмасферу прэсінгу. Журналістка абвінаваціла ў гэтым старшыню камісіі на ўчастку № 34 Валянціну Красуліну і сакратара Святлану Стральчэню. Красуліна паабяцала на наступны дзень не пусціць Анжэлу на ўчастак: «Калі трэба будзе, то і з міліцыянтам».

«Я ўпершыню сутыкаюся з такой сітуацыяй. Гэта беспрэцэдэнтны ў маёй практыцы ўзровень парушэння выбарчага заканадаўства, якое гарантуе галоснасць і адкрытасць выбарчага працэсу, і заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць медыяў», – пракаментавала тое, што адбылося Анжэла Белуш Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская: Лукашэнка «майданам» палохае бабуль. Ніхто з нас не хоча крыві
2020.08.04 20:41

«Гэтыя выбары беспрэцэдэнтныя»

«Наша кампанія дзейнічае ўжо з 2008 года, і нам ёсць з чым параўноўваць. Настолькі бруднай і цяжкай кампаніі не было ніколі. Непрыезд назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ гэта, вядома ж, віна беларускіх уладаў. Яны гэта загадзя планавалі, яны не выканалі нават базавых умоваў, якія яны выконвалі раней. І таму яны зрабілі ўсё для таго, каб місія не прыехала. Гэтак жа як цяпер яны робяць усё на ўзроўні Міністэрства замежных справаў, фактычна сабатуючы акрэдытацыю міжнародных журналістаў у Беларусі на час выбараў», сказаў на заканчэнне каардынатар назіральнай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч.

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» справаздачылася аб 2056 зафіксаваных парушэннях толькі за першы дзень датэрміновага галасавання.

Днём 5 жніўня аднаго з кіраўнікоў ініцыятывы Іллю Шапаткоўскага затрымалі. Папярэдне вядома, за ім прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ў межах «справы Белгазпрамбанка», па якой затрыманы былы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка.

Павел Дабравольскі /МВ для Vot-tak.tv

Стужка навінаў