Такі цёплы люты бывае раз на 15 гадоў


Трэцяга лютага ў нядзелю ў Берасці было зафіксавана 7,1 градусаў цяпла, чацвёртага лютага ў Мазыры ажно 8,7 са знакам плюс. TUT.BY пацікавіўся ў сіноптыкаў, ці не азначае гэта, што вясна не за гарамі.

У Белгідрамеце распавядаюць, што такія высокія тэмпературы зімой здараюцца прыкладна раз на 15 гадоў. Што ж да лютага, то самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў гэты месяц быў у 1990 годзе. Тады сярэдняя тэмпература паветра па краіне падымалася да + 2,6 градусаў. А самы цёплы дзень быў 21 лютага 1990 года. Тады тэрмометры жыхароў Берасця паказалі 17,2 градусаў цяпла.

«Для лютага характэрныя адлігі. Але на працягу тыдня падмарозіць. Тэмпературны фон панізіцца. Па начах будзе слабамарознае надвор’е, а днём – бліжэй да нулявых адзнакаў», – распавялі ў Белгідрамеце.

Тэмпература паветра ў гэтым лютым у нас чакаецца ў межах кліматычнай нормы. Гэта значыць, у межах 4,3 градусаў марозу. Звычайна ў апошні зімовы месяц сярэдняя тэмпература ў розных кутках краіны ад мінус 2 да плюс 6 градусаў. Але ў асобныя гады лічбы могуць рэзка адрознівацца. Гэтак, у 1947, 1954, 1956, 1985, 1986 гадах яна была ніжэй на 8-11 градусаў

Пры гэтым самым халодным за ўсю гісторыю метэаназіранняў апынуўся люты 1929 года з сярэднямесячнай тэмпературай мінус 17,1. Абсалютны мінімум зафіксаваны ў ноч на 1 лютага 1956 году. У Докшыцах слупок тэрмометра тады паказаў -40,7 градусаў.

Hавiны
Мінаховы здароўя раіць быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы
2019.01.11 14:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў