Такаеў распавёў, як Казахстан пераходзіць на лацінку


Казахстан працягвае палітыку пераходу з кірыліцы на лацінку. Гэтая ініцыятыва кіраўніцтва краіны выклікала непакой і крытыку ў Расеі. Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў абяцае, што працэс пераходу не будзе гвалтоўным, піша «Комсомольская правда».

Касым-Жамарт Такаеў нагадаў, што працэс пераходу на лацінку ініцыяваў былы прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў.

«Сусветная інфармацыйная прастора ў выніку паскоранага ўкаранення новых тэхналогіяў імкліва трансфармуецца. Нашым дзецям трэба арганічна ўпісвацца ў новыя рэаліі, паколькі асноўны інфармацыйны паток абапіраецца на лацінскую графіку. Мадэрнізацыя алфавіту прадыктавана жаданнем пашырыць камунікацыйныя магчымасці нашай мовы», – распавёў Касым-Жамарт Такаеў.

Паводле словаў прэзідэнта Казахстану, пераход на лацінку будзе адбывацца паступова з улікам досведу цэнтральна-азіяцкіх дзяржаваў. Пры гэтым прадугледжваецца рэформа арфаграфіі мовы.

У сваю чаргу ініцыятыва кіраўніцтва Казахстану па пераходзе на лацінку выклікала вострую крытыку з боку Масквы.

Меркаванні
«Нахрана патрэбны такі саюз?»
2020.05.28 18:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў