Так выглядае расейскі 500-ты «Mercedes» пасля ДТЗ пад Смалявічамі


«Mercedes 500» на расейскіх нумарах урэзаўся ў мікрааўтобус «Mercedes Sprinter». Паводле прэс-службы МУС, аварыя адбылася зранку 1 верасня на 412 км трасы М1 каля пасёлка Цэнтральны.

Кіроўца легкавіка не справіўся з кіраваннем і ўехаў у бус, які стаяў на абочыне дарогі. Абодва кіроўцы былі цвярозыя. У мікрааўтобусе знаходзіліся чатыры асобы.

Усе пацярпелыя цяпер у шпіталі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў