Гэтак выглядае апошняя суперпоўня ў гэтым годзе (ВІДЭА+ФОТА)


У ноч з 3 на 4 снежня зямляне маглі назіраць суперпоўню.

Тэлеканал ABC апублікаваў паскораны відэазапіс заходу Месяца ў штаце Род-Айленд.

З’яву можна было назіраць і ў Беларусі.

Суперпоўняй называецца поўны Месяц, які дажыў да пункту перыгею – пазіцыі, у якой натуральны спадарожнік Зямлі, рухаючыся па эліптычнай арбіце, максімальна збліжаецца з нашай планетай. У перыяд суперпоўні нябеснае цела здаецца на 30% ярчэйшым і на 14% большым, чым у момант звычайнага поўні.

У ноч на 2 і 31 студзеня можна будзе зноў пабачыць суперпоўню, якая будзе суправаджацца поўным зацьменнем Месяца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў