Тайланд. Страціла дзве нагі – цяпер зарабляе $ 29 000


Жыхарка Тайланду, якая ў падлеткавым узросце страціла ногі, выйграла конкурс на найлепшую працу ў Тайландзе.

Паводле дамовы, падпісанай з Міжнародным медычным шпіталем у Бангкоку, Нітчары Пенеакчасанак будзе атрымліваць штомесяц мільён батаў ($ 29 000 тыс.).

Пасада Нітчары называецца – «назіральнік шчасця». Яе абавязкі – назіраць за пацыентамі і размаўляць з імі, каб распазнаць схаваныя патрэбы хворых. На высокааплатную вакансію прэтэндавалі больш за 800 чалавек, але адміністрацыя шпіталя абрала 21-гадовую Нітчары.

«Я думаю, што выйграла конкурс, таму што была сумленна перад сабой. Я даказала, што гэта менавіта тое, што я люблю рабіць. Акрамя таго, я перажыла няшчасны выпадак і атрымала ўнікальны вопыт», – распавяла Нітчары ў інтэрв’ю BBC.

У 2011 годзе дзяўчына-падлетак звалілася з платформы метрапалітэна ў Сінгапуры перад сустрэчным цягніком і страціла дзве нагі.

ДД

Стужка навінаў