Тайфун «Хагібіс», што абрынуўся на Японію, забраў жыцці 37 чалавек


Магутная стыхія, якая пранеслася над Японіяй, забрала жыцці 37 чалавек у Японіі. Паводле афіцыйных звестак пацярпелі 200 чалавек, 13 асобаў зніклі без звестак.

Тайфун стаў самым магутным за апошнія 50 гадоў. Вецер, хуткасць якога складала каля 220 кіламетраў на гадзіну знішчыла інфраструктуру. Без электрычнасці і водазабеспячэння засталіся сотні тысячаў дамоў.

Фота: Kyodo/MAXPPP
Фота: Kyodo/MAXPPP

Улады мяркуюць, што аднавіць пастаўкі электрычнасці ўдасца не раней, чым толькі ў сярэдзіне тыдня.

Фота
Двое чалавек сталі ахвярамі тайфуну ў Японіі. Улады эвакуююць 6 млн чалавек
2019.10.12 18:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў