Тайбаксёрка пабіла гарадзенскага кантралёра


Падчас праверкі праязных дакументаў у безбілетніцы 1997 г.н. здарыўся канфлікт з 50-гадовым кантралёрам, якога яна паваліла на зямлю і пачала біць.

«Прычым прадстаўніца слабага полу была хутчэй далікатнай камплекцыі, але, як высветлілася, раней займалася тайскім боксам», – распавёў Аляксандр Мельнікаў, намеснік кіраўніка Ленінскага РАУС Горадні.

На дзяўчыну завялі крымінальную справу (ч.1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «гвалт у дачыненні да службовай асобы), паведамляе uvd.grodno.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў