Тадэвуш Кандрусевіч правёў урачыстую імшу ў Менску

Фота: АВ / Белсат

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстых святых Імшаў ў касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску.

Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат

Больш за тры месяцы Тадэвуш Кандрусевіч не мог вярнуцца на радзіму. Неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі кіраўнік каталіцкага епіскапату заклікаў сілавікоў і пратэстоўцаў спыніць гвалт, а Лукашэнка і чыноўнікаў – пачаць «канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях невінаватых грамадзянаў».

Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат

31 жніўня памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэння прычын. Пасля МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным. Таксама Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што ён выязджаў у Польшчу «для кансультацыяў».

Вярнуўся ў Беларусь Кандрусевіч толькі сёння.

Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат

«Стаў на калені, каб падзякаваць Богу». Кандрусевіч пра вяртанне

ІІ / АВ / belsat.eu

Hавiны