«Табе хана! Цябе пасадзяць». Расейскі падлетак распавядае аб затрыманні на пратэсце

ВІДЭА

Адзін з паўтысячы затрыманых на акцыі пратэсту супраць падвышэння пенсійнага ўзросту ў Санкт-Пецярбурзе – пра тое, як дзейнічае расейская паліцыя.

15-гадовы Макар Д’яканаў патрапіў у адзін аўтобус з затрыманым журналістам «Белсату» Раманам Перлам, і распавёў яму пра тое, як затрымлівалі людзей у Фінскім завулку побач з плошчай Леніна.

Паводле хлопца, супрацоўнікі АМАПу перакрылі пратэстоўцам дарогу з абодвух бакоў і пачалі ціснуць людзей у завулак.

«Я патрапіў у цісканіну, – распавядае Макар. – Мяне схапіў паліцыянт за заплечнік і пацягнуў, мае ногі цягнуліся па зямлі. Пасля мяне падхапіў другі паліцыянт, які сказаў валіць мяне на зямлю. Калі я падняўся, першы паліцыянт узяў мяне пад руку і сказаў: «Табе хана! Цябе пасядзяць».

У Санкт-Пецярбургу на акцыі прыхільнікаў палітыка Аляксея Навальнага супраць пенсійнай рэформы ў Санкт-Пецярбургу затрыманыя каля 500 чалавек.

Расейскія медыі падаюць, што «людзей затрымліваюць калонамі».

9 верасня акцыі прыхільнікаў Навальнага супраць пенсійнай рэформы праходзяць у дзясятках гарадоў Расеі.

Улады Санкт-Пецярбургу спачатку дазволілі акцыю пратэсту на плошчы Леніна, але пазаўчора забаранілі мерапрыемства са спасылкай на прарыў водаправоднай трубы.

ДД

Глядзі таксама
Каментары