«Сышоў, нібы якар на дно». «Дай Дарогу!» напісалі песню пра акумулятарны завод


Новая песня «Дай дарогу!» Асцярожна, нецэнзурная лексіка

Лідар папулярнага берасцейскага гурта «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі размясціў у сацсетках песню пра будоўлю скандальнага заводу.

Відэа з песняй «Свінцовы вядзьмак» Юрый Стыльскі размясціў на сваім «Фэйсбуку», напісаўшы пры гэтым пад ролікам:

«Прысвячаецца інвестарам Берасцейскага акумулятарнага заводу. Актывістамі было сабрана больш за 37 000 подпісаў за адмену будаўніцтва, але чыноўнікі знаходзяцца пад наймацнейшым гіпнозам ведзьмака».

Днямі ў Берасці асудзілі відэаблогераў Сяргей Пятрухіна ды Аляксандра Кабанава, якія выказваюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу «iPower». У эфіры нашага тэлеканалу Сяргей Пятрухін пракаментаваў судовы працэс.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў