Сёння – выніковае паседжанне выканкаму Беларускай федэрацыі футболу, перанесенае з-за «справы Верамко»


19 снежня а 14:00 у Доме футболу адбудзецца выніковае паседжанне выканаўчага камітэту Беларускай федэрацыі футболу.

Выданне «Прессбол» пералічвае асноўныя пункты парадку дня: падвядзенне вынікаў чэмпіянату Беларусі-2017, а таксама зацвярджэнне намінацыяў і спецыяльных прызоў для ўручэння на цырымоніі «Зорны мяч».

У пачатку снежня стала вядома, што федэрацыя футболу перанесла падвядзенне вынікаў футбольнага сезону на больш позні тэрмін. Як патлумачылі ў федэрацыі, прычынай такога пераносу стала аспрэчванне «зацікаўленымі бакамі рашэння выканкаму ад 23 лістапада». Кіраўніцтва менскага «Дынама» не пагадзілася з рашэннем федэрацыі: спачатку ў барысаўскага БАТЭ адабралі 3 пункты з-за таго, што ў заяўку на матч трапіў брамнік Сяргей Верамко, які своечасова не заплаціў штраф, а пасля пункты вярнулі, але прызначылі вялікі штраф. У выніковай табліцы чэмпіянату «Дынама» і БАТЭ набралі роўную колькасць пунктаў, але па асабістых выніках на першым радку аказаліся барысаўцы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак ФК «Дынама»

Стужка навінаў