Сёння ў Сочы сустракаюцца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

ВІДЭА

«Гарачы каментар» з Аляксандрам Класкоўскім

У Сочы праходзіць саміт ЕАЭС.

Некалькі дзён таму на сайце кіраўніка Беларусі паведамлялася, што ў Сочы «чакаецца» і двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, на якой лідары краінаў абмяркуюць «стан і перспектывы двухбаковых адносінаў, існуючыя праблемы, падрыхтоўку да паседжання Вышэйшага дзяржаўнага савету».

Навінавае агенцтва «РИА Новости» сёння пацвердзіла, што кіраўнікі Беларусі і Расеі сустрэнуцца ў Сочы. Пра што яны могуць гаварыць, даў прагноз у эфіры «Белсату» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі (відэа вышэй).

«У Лукашэнкі ёсць такая звычка – ён злівае нейкія канфідэнцыйныя рэчы. Ён абураўся, што нават Сталін да такога не дагаварыўся, каб шасцю вобласцямі, маўляў, уключаць Беларусь у Расею. Тады быў такі бой быкоў, і Пуцін зразумеў, што натрапіла каса на камень, і так голымі рукамі Лукашэнку не возьмеш. Для Лукашэнкі гэта сапраўды апошні рубеж. Ён бачыць, як Пуцін абыходзіцца з тымі ж расейскімі губернатарамі, на некаторых апранаюць кайданкі гэтак жа лёгка, як Лукашэнка на сваіх вертыкальнікаў. Таму Лукашэнка на гэта ніколі не пойдзе. Ён даўно ўвайшоў у смак кіравання ў асобнай краіне, дзе ён сам з’яўляецца царом і пад маскоўскага цара ён ніяк не згодзіцца пайсці», – так Аляксандр Класкоўскі выказаўся наконт удзелу Беларусі ў еўразійскай інтэграцыі.

На саміт у Сочы прыедзе і Нікол Пашыньян – новы прэм’ер Арменіі. У адрозненне ад прэзідэнта Расеі Аляксандр Лукашэнка не павіншаваў Нікола Пашыньяна з абраннем на пасаду прэм’ера.

Больш пра сённяшні саміт – у матэрыяле «Прасвету»:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары