Сёння ў Мінюсце можна атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю


Бясплатную кансультацыю можна атрымаць у будынку міністэрства (Менск, вул. Калектарная, 10) з 11:00 да 13:00.

Будуць разглядацца пытанні прымусовага выканання судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў, грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага права і інш.

Ветэраны могуць звяртацца па кансультацыю праз тэлефон па нумарах: 8 (017) 200 97 55 альбо 8 (017) 200 03 84.

У рэгіёнах галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкаму праводзяць падобную акцыю з бясплатнымі кансультацыямі з 3 па 8 траўня.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў