Сёння ў Менску пройдзе Свята ўкраінскай культуры


У сталіцы пройдзе свята, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны.

Імпрэза будзе праходзіць на тэрыторыі Верхняга гораду з 13:00 па 17:00, а таксама з 20:30 па 22:30.

Арганізатарамі выступаюць Амбасада Украіны ў Беларусі, Менгарвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра».

Як паведамляе Амбасада Украіны ў Беларусі, у святочным мерапрыемстве возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадскіх арганізацыяў Беларусі, а таксама выканаўцы з Украіны.

Сярод іх: тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Каларытам народнай і аўтарскай песні гасцей парадуе заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка

Вечаровую праграму складуць творы ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураіўна».

Арганізатары свята запрапануюць гасцям забавы з прызамі, нацыянальныя сувеніры і кнігі. На імпрэзе можна будзе пабачыць выставу вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама пачаставаць стравы ўкраінскай кухні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак vesti-ukr.com

Стужка навінаў