Сустрэча з Валерам Цапкалам у Менску. ВІДЭА


29 траўня а 17:00 прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, былы старшыня Парку высокіх тэхналогіяў Валер Цапкала асабіста наведае пікет, арганізаваны ў Менску насупраць гандлёвага цэнтру GreenCity (вул. Прытыцкого, 156). «Белсат» будзе ладзіць онлайн-трансляцыю сустрэчы.

У каментары карэспандэнту belsat.eu прэс-сакратар кампаніі Валера Цапкалы Аляксей Урбан адзначыў, што па стане на сераду, 27 траўня, за прэтэндэнта было сабрана больш за 20 тыс. подпісаў са 100 тыс. неабходных. Зараз, паводле яго, гэтая лічба можа дасягаць ужо 30 тыс.

Валер Цапкала распавёў, што да канца дня будзе сабрана каля 30 тысячаў подпісаў. Агулам прэтэндэнт мае намер сабраць каля 120 тысячаў подпісаў.

Галоўная задача, кажа Валер Цапкала, сабраць неабходную колькасць, а не максімальную.

Прэтэндэнт заклікае ставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, каб у людзей была магчымасць выбіраць.

«Цяпер не час для вызначэння. Цяпер людзям трэба даць магчымасць вызначыцца, паслухаць усіх кандыдатаў», – кажа Валер Цапкала.

«Мы фармуем больш не негатыў, а фармуем вобразу будучага Беларусі, якой мы хочам яе бачыць і прадстаўляем варыянт, у якім беларусам будзе лепей, прыгожыя будынкі, прыбраць табакеркі. Мы павінныя будаваць дарогі, эфектыўная вытворчасць, эфектыўная сельская гаспадарка».

Паводле Валераыя Цапкалы, у Беларусі трэба мяняць сістэму аховы здароўя, адукацыю, прамысловасць, сельскую гаспадарку і дзяржаўнае кіраванне, каб дзяржава стала карпарацыяй. Каб не грамадзяне былі павінныя дзяржаве, а наадварот.

«Мы паказалі, што можам быць такімі ж крэатыўнымі і прадпрымальнымі, як і немцы, французы, амерыканцы і іншыя народы. Мы зрабілі поспех, няхай і ў адной структуры, але можам перанесці досвед на ўсю краіну. Мы хочам падняць матэрыяльны ўзровень беларусаў», – кажа Валер Цапкала.

Цапкала заклікаў ставіць подпісы за ўсіх прэтэндэнтаў, што дасць разнастайнасць і народ толькі выйграе ад гэтага.

На пытанне пра тое, які шанец у яго, каб ЦВК зарэгістравала палітыка кандыдатам, Валер Цапкала прапанаваў не гадаць на каве, а пачакаць, паводле яго словаў, усё павінныя вырашаць грамадзяне краіны.

Hавiны
Цапкала: Лукашэнку трэба пакінуць у гісторыі разам са свінкамі, кароўкамі ды кавунамі
2020.05.27 13:03

Прэс-сакратар адзначыў, што агулам 29 траўня за прэтэндэнта збіраюць подпісы больш як на 30-і пікетах. У нядзелю, 31 траўня, палітык асабіста наведае пікет у Бабруйску на вуліцы Карла Маркса 49.

Валер Цапкала разам з жонкай Веранікаю.
Фота: Аляксандр Любянчук / Belsat.eu

На некаторых пікетах подпісы збіраюць адначасова за двух прэтэндэнтаў: Валера Цапкалу і былога старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў