У Берасці пачалі вызваляць актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу


Усе затрыманыя перабывалі ў ізалятары часовага ўтрымання гораду. Агулам сілавікі забралі з традыцыйнага кармлення галубоў на цэнтральнай плошчы і шэсця ў Берасці 14 красавіка 7 асобаў.

У другой палове дня з Ленінскага РУУС пачалі вызваляць затрыманых.

Таццяна Фесікава, Алег Вялаў, Дзям’ян Лепясевіч – ужо на волі. Іх сустракаюць родныя і сябры.

14 красавіка міліцыянты затрымалі, але пазней выпусцілі Аляксандра Кабанава і Змітра Бекалюка. Паводле журналістаў belsat.eu, Змітра Бекалюка забрала хуткая, але цяпер з ім усё добра. Аляксандра Кабанава апыталі і адпусцілі.

7 красавіка праціўнікі заводу таксама прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця калонай скандуючы «Нет Заводу! ». 12 красавіка актывістаў выклікалі ў РУУС і затрымалі да суду. Сярод затрыманых: Уладзімір Вялічкін, Уладзіслаў Абрамовіч, Дзям’ян Лепясевіч, Кацярына Басаргіна, Дзмітрый Андрасюк, Уладзімір Казлоўскі, Дзяніс Малашанка, Сяргей Свірскі, Алег Ярмоленка.

Hавiны
Затрыманні ў Берасці: на шэсце супраць акумулятарнага заводу выйшлі некалькі соцень чалавек
2019.04.14 13:52

Кожную нядзелю ўжо больш за год берасцейцы выходзяць на кармленне галубоў – такім чынам яны пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу «АйПаўэр». У пятніцу дзевяць грамадскіх актывістаў былі затрыманыя – іх памясцілі ў ІЧУ, верагодна ў панядзелак адбудуцца суды.

З пачатку красавіка ўлады спрабуюць спыніць пратэст супраць акумулятарнага заводу, заводзячы на актывістаў крымінальныя і адміністратыўныя справы.

Hавiны
Праціўнікаў акумулятарнага заводу масава выклікалі ў міліцыю і затрымалі да суду
2019.04.12 20:12

ДР belsat.eu

Стужка навінаў