Сёння ў Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне – чакаецца град і навальніцы


Днём 25 ліпеня, у сераду, на большай частцы Беларусі пройдуць навальніцы, у асобных раёнах пры навальніцах моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру. Абвешчана штармавое папярэджанне, паведамляюць сіноптыкі і МНС.

Пры гэтым парывы ветру ўзмацняцца да 15-20 метраў у секунду.

У Менску днём таксама чакаецца навальніца і моцны вецер. Тэмпература паветра +24 градусы.

Аднак ужо заўтра, 26 ліпеня, у Менску ўсталюецца пераменная воблачнасць, а паветра прагрэецца да +27.

МНС раіць жыхарам Беларусі прытрымлівацца пэўных правілаў падчас навальніцы. Гэтак, рэкамендуецца зачыніць вокны, трымацца далей ад электраправодкі, не карыстацца мабільным тэлефонам і іншымі прыладамі (асабліва на вуліцы, на адкрытай прасторы) і па магчымасці не ездзіць на машыне.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары