Сёння – сёмыя ўгодкі тэракту ў менскім метро


Сем гадоў таму ў менскім метрапалітэне здарылася адна з самых крывавых трагедыяў у сучаснай Беларусі. Да сёння не вядома, хто быў замоўцам тэракту.

Тэракт, за які Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава прысудзілі да смяротнага пакарання, адбыўся на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года. Выбух забраў жыцці 15 асобаў, больш за дзве сотні былі параненыя.



Дакументальны фільм-расследаванне «Белсату» «Страх у краіне спакою»

Аляксандр Лукашэнка разам з сынам спусціўся ў метро, каб ускласці кветкі, калі на платформе яшчэ ляжалі трупы.

Ужо на другі дзень пасля выбуху кіраўнік Беларусі асабіста паведаміў, што тэракт раскрылі, а ягоныя выканаўцы ўжо ў руках следчых. У сакавіку 2012-га Кавалёва і Канавалава расстралялі.

Апісанне нестыковак у справе і парушэнняў у ходзе следства займае 53 старонкі нагляднай скаргі, якую склаў і накіраваў у Вярхоўны суд адвакат Станіслаў Абразей.

У гэты дзень менчукі ўспамінаюць ахвяраў трагедыі: нясуць кветкі да мемарыялу і праводзяць жалобныя мерапрыемствы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў