Сёння судзяць журналістку «Белсату» Вольгу Чайчыц


Вольга Чайчыц падчас стрыму ў Барысаве

Журналістку будуць судзіць за стрым з Барысава.

18 сакавіка ў Барысаве была запланаваная пратэставая акцыя, якая ў выніку так і не адбылася, але пры гэтым міліцыянты затрымалі журналістаў «Белсату» Вольгу Чайчыц і Сяргей Кавалёва, што збіраліся асвятляць падзею.

Пазней на Вольгу Чайчыц быў складзены пратакол паводле арт. 22.9 (парушэнне заканадаўства аб медыях) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сёння адбудзецца разгляд ейнай справы ў судзе Дзяржынскага раёну (па месцы рэгістрацыі журналісткі).

Разглядаць справу будзе суддзя Крупец Сяргей Мікалаевіч.

Раней Вольгу Чайчыц аштрафавалі на 25 базавых велічыняў за стрым з пратэставай акцыі ў Віцебску (25 сакавіка).

У канцы мінулага тыдня дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы ініцыявала кампанію па падтрымцы журналістаў каналу, якія трапілі пад рэпрэсіі ў выглядзе затрыманняў і судоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў