Сёння судзяць Паўла Севярынца


Актывіста судзяць у суддзе Менскага раёну. Паседжанне пачалося а 14:00. Паўла Севярынца вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Палітыка затрымалі 3 кастрычніка на ўездзе ў рэстаран «Поедем, поедим» у Курапатах. Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» завезлі ў аддзел міліцыі ў Бараўлянах, а пазней даставілі ізалятар часовага ўтрымання.

Падчас варты абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Святланы Дубковай. Яна выклікала ДАІ. У выніку Севярынец быў затрыманы.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў