Актывісты, якія ўсклалі пахавальны вянок да скульптуры гарадавому, атрымалі штрафы


Адміністратыўныя працэсы над затрыманымі прайшлі ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Актывістаў Вячаслава Касінерава і Сяргея Спарыша судзілі за дробнае хуліганства. Кожны з іх павінен сплаціць 735 рублёў

2 снежня актывісты анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў разам з Сяргеем Спарышам усклалі вянок да скульптуры гарадавому. На вянку было напісана «імідж МУС». Таксама з імі былі Марына Насенка, Сяргей Нейдах, актывістка з Расеі разам з сябрам. Усіх іх затрымалі. Ноч яны правялі на Акрэсціна.

Вячаслаў Касінераў не першы раз ладзіць перформанс з удзелам скульптуры гарадавому. Летась ён накінуў на шыю помніку пятлю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў