Сёння стане вядомы другі фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Учора мадрыдскі «Рэал» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, сёння стане вядомы другі ўдзельнік галоўнага матчу турніру.

Мадрыдцы на сваім полі разышліся нічыёй з мюнхенскай «Баварыяй» – 2:2. Па суме двух матчаў (перамога іспанцаў у першай гульні з лікам 2:1) «Рэал» перамог.

Сёння а 21:45 «Ліверпуль» на сваім полі прымае італьянскую «Рому». У першым матчы ангельскі клуб перамог з буйным лікам 5:2.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з афіцыйнага сайту «Рэалу»

Стужка навінаў