Сёння развітаюцца з Ігарам Лучанком. СТРЫМ


Развітанне з народным артыстам праходзіць з 11:00 і працягнецца да 14:00 гадзіны ў сталічным Цэнтральным доме афіцэраў.

Ігара Лучанка пахаваюць на Усходніх могілках у Менску.

Выкладчык музыкі, савецкі і беларускі кампазітар найбольш працаваў у песенным жанры. Ягоныя творы складаюць рэпертуар аркестра Міхаіла Фінберга, ансамбляў «Песняры», «Сябры», «Верасы», спевакоў Ратару, Кабзона, Талкуновай, Лешчанкі і шматлікіх іншых. З 1980-га года і да канца жыцця Ігар Лучанок узначальваў праўленне Саюзу кампазітараў Беларусі.

Лучанок пайшоў з жыцця на 81-ым годзе. 2 лістапада яго шпіталізавалі з інсультам.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары