Сёння развіталіся з народным творцам Мікалаем Тарасюком


Больш за 40 гадоў ён выразаў драўляныя фігуркі, ствараючы сцэнкі з мінулага вясковага жыцця Беларусі.

Мікалай Тарасюк у пэўным сэнсе ўзнаўляў беларускія традыцыі, якія ўжо ніколі не вернуцца. Ягоная вёска Стайлы на ўскрайку Белавежскай пушчы апусцела падчас гвалтоўнай урбанізацыі. З 2007 года Мікалай Васілевіч Тарасюк з’яўляўся адзіным жыхаром Стайлаў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У 2008 годзе «Белсат» зняў фільм «Гаспадар», прысвечаны творчасці Мікалая Тарасюка.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў