Сёння пройдзе чарговы суд над Яўгенам Меркісам


Яўген мае зʼявіцца ў суд Савецкага раёну Гомля ў якасці асобы супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Суд пачнецца а 9:30.

Нагодаю стала анлайн-трансляцыя з-пад ІЧУ 31 сакавіка, калі на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч. За гэту трансляцыю на мінулым тыдні на журналіста склалі пратакол.

Белсатаўцы: На нас ціснуць, мы не здаемся! (відэаролік)

Гэта ўжо чацвёрты суд для журналіста за апошні час. 2 траўня журналісту прысудзілі 5 базавых велічыняў за «лаянку». Паводле сведкі-міліцыянта, Яўген Меркіс ішоў па вуліцы і сам з сабою брыдкасловіў.

За онлайны пратэстаў у Пінску, Рагачове, а таксама інтэрвʼю з дэпутатам Ігарам Маразлюком у Магілёве фрылансер атрымаў 30 і 40 базавых велічыняў адпаведна (разам 1610 рублёў).

Апроч асвятлення дэманстрацыі ў Рагачове ды Пінску, Яўген Меркіс вёў відэастрымы «Белсату» з акцыяў пратэсту супраць дэкрэту № 3 – у Віцебску і Гомлі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў