У Менску прайшлі слуханні па зносу Асмалоўкі. Стрым


19:51

«Калі людзі не пойдуць да канца, нічога не будзе. Будаўніцтва – самы цяжкі і карупцыйны сектар. Як будзе, ніхто не ведае», – кажа Эдуард Пальчыс.

19:47 Кіраўнік Адміністрацыі цэнтральнага раёну Ігар Бузоўскі кажа, што афіцыйная частка абмеркаванняў скончаная. Ён запрасіў прадстаўнікоў СМІ сустрэцца асобна.

Людзі не выпускаюць Бузоўскага з аўдыторыі, задаюць пытанні.

«Мы аддаем кожны месяц грошы на капрамонт. Дзе грошы?», – пытае жанчына.

Людзі не ведаюць, што рабіць, бо грамадскае абмеркаванне прайшло ў форме інфармавання таго, што хочуць зрабіць з Асмалоўкай.

19:37

«Спачатку стварыце ўмовы, а пасля высяляйце», – кажа адзін з прысутных.

19:25 

«Я распавяду адкуль растуць ногі. Шорац год назад прыдумаў і падпісаў дакумент: дазваляю камітэту архітэктуры распрацаваць архітэктурнае заданне. Вось яны яго распрацавалі. Далей гэта рашэнне паступіла ў Менскград, а адміністрацыя раёну выступае ў ролі арганізатара. Пазней Шорац падпіша рашэнне аб зносе «для дзяржаўных патрэбаў». Гэта парушэнні Канстытуцыі. Змагайцеся цяпер, пазней будзе позна», – выступіў актывіст Віктар Барташэвіч.

19:15 

«Я зрабіў сваю экспертызу, і яна паказала, што будынкі ў задавальняючым стане. Зрабіце інвестыцыі, адрэстаўруйце, каб сюды прыязджалі турысты», – кажа мясцовы жыхар.

19:09 Бузоўскі прапаноўвае падысці да пытання канструктыўна – сабраць ініцыятыўныя групы. Кажа, што шчыра хоча дапамагчы.

19:04 Прадстаўнік адміністрацыі кажа, што пытанне аб наданні Асмалоўцы гістарычна-культурнай каштоўнасці адкладзеная на нявызначаны тэрмін.

19:00 Прадстаўнік Адміністрацыі раёну пачаў прэзентацыю праекту зносу Асмалоўкі.

18:56 Бузоўскі прапаноўвае тым, хто не хоча слухаць прэзентацыю, выйсці.

18:52 Бузоўскі прапануе прагаласаваць, ці людзі хочуць паслухаць прэзентацыю ці хочуць разысціся і збірацца наноў.

18:50

«Нас не цікавіць гэтая канцэпцыя. Гэтыя пасажы і гандлёвыя дамы. Мы папрасілі сказаць, што будзе з намі? Дзе буду жыць я?», – пытае жанчына. Людзі не даюць уладам сказаць слова.

Антон Матолька намагаецца супакоіць людзей, просіць даць уладам выказацца і не срываць прэзентацыю, бо тады Асмалоўку знясуць.

18:44 Людзі перабіваюць Ігара Бузоўскага і пытаюць, хто ён такі. Пытанне з зала: хто даручыў зрабіць праект Асмалоўкі. Зала абураная, людзі крычаць.

18:43 Людзі на мяжы цярплівасці.

«Месца не падрыхтаванае, людзям няма чым дыхаць. Мерапрыемства праходзіць з парушэннямі», – кажа мужчына.

Прысутныя прапануюць перанесці абмеркаванне.

18:35 Пачатак зацягваецца.

«Асмалоўка – гэта гісторыя. Хай будзе. Ніхто, хто хоча «зрабіць Менск лепшы» нават не адсюль», – кажуць жыхары мікрараёну.

18:25 Некаторыя людзі стаяць, бо не хапае месца. Людзі прыйшлі ў цішотказ з выявай дамоў Асмалоўкі. Ёсць прадстаўнікі Менскграду, якім належыць праект зносу раёну.

18:15 Людзі збіраюцца ў залі. Прыйшоў фатограф і грамадскі актывіст Антон Матолька.

«Міністэрства культуры хіба спужалася і не будзе прысутнічаць на абмеркаваннях. Можа нехта прыйдзе, але дагэтуль разглядаюць пытанне надання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Усе дзеянні пакуль не прынялі рашэнне, незаконнае. Міністэрства культуры баіцца браць на сябе адказнасць», – кажа блогер.

Грамадскае абмеркаванне зносу будынкаў прайшлі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёну сталіцы.

Раней менскія чыноўнікі вынеслі на грамадскае абмеркаванне распрацаваны кампаніяй «Менскграда» праект, які прадугледжвае знос старых дамоў раёну Асмалоўкі і пабудову новых. Абмеркаванне будзе доўжыцца з 23 чэрвеня па 17 ліпеня.

Belsat.eu будзе весці онлайн сённяшняй прэзентацыі.

Захаваць Асмалоўку

Барацьба за захаванне раёну двухпавярховікаў у самым цэнтры Менску вялася не першы год.

Архітэктары, грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары выступалі за захаванне гэтай тэрыторыі. Міністэрства культуры мелася разгледзець пытанне надання ўнікальнаму мікрараёну, якому пагражае знішчэнне, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

З новага плану менскіх уладаў вынікае, што ўсе старыя будынкі маюць знесці. На іх месцы пабудуюць новыя дамы вышынёю 5–6 паверхаў з памяшканнямі гандлёва-побытавога прызначэння і падземнымі аўтастаянкамі.

У раёне з’явяцца дзіцячыя садкі і пасаж «Старажэўскі» (ружовая паласа № 4).

Асмалоўка – першы пасляваенны элітны мікрараён паміж вуліцамі Багдановіча, Кісялёва і Камуністычнаю. Яго пабудавалі для вайскоўцаў. Тут жылі вядомыя вайсковыя кіраўнікі, оперныя спевакі, артысты. У пачатку 1990-х адбыліся першыя спробы з боку ўладаў знесці яго.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў