Сёння праваслаўныя святкуюць Вялікдзень


Праваслаўны Вялікдзень сёлета прыпаў на 28 красавіка. Гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў – адзначаецца ўваскрэсенне Ісуса Хрыста з мёртвых.

У гэты дзень ва ўсіх праваслаўных храмах ідуць вялікодныя службы. Напярэдадні ў цэрквах асвяшчалі пафарбаваныя яйкі і пасхі. Цяпер яйкі фарбуюць у розныя колеры, але традыцыйна яны павінны быць чырвоныя – колеру перамогі жыцця над смерцю.

Таксама паводле традыцыі, на Вялікдзень вернікі вітаюць адзін аднаго словамі «Хрыстос уваскрэс!», на што прынята адказваць «Сапраўды ўваскрэс!».

Каталікі і пратэстанты адзначалі Вялікдзень тыдзень таму. У наступным годзе ў праваслаўных гэтае свята прыйдзецца на 19 красавіка.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары