Працягваюцца суды над удзельнікамі пратэстаў за незалежнасць


27 снежня ў Менску праходзяць новыя суды над удзельнікамі акцыяў супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Найбольшыя тэрміны на гэты момант атрымалі былы кандыдат у дэпутаты Стас Шашок і адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі – па 15 содняў арышту.

Такі ж самы тэрмін адміністратыўнага арышту атрымаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Адпаведнае рашэнне вынес суд Савецкага раёна Гомля.

Hавiны
У Менску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты
2019.12.26 20:54

Актывіст Леанід Кулакоў быў асуджаны адразу за дзве акцыі: за 7 снежня яго асудзілі на 10 содняў арышту, за 8-га – на штраф у 1275 рублёў.

Таксама на яго склалі пратакол за акцыю 20 снежня.

Старшыня «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч аштрафаваны на 765 рублёў. Такія ж штрафы атрымалі актывісты Галіна Лагацкая, Андрэй Рогаў і Пётр Маркелаў.

На 637,5 рублёў аштрафавалі Дзяніса Юркевіча, Дзяніса Красачку ды Антося Жылко. Маю Навумаву прысудзілі да 1275 рублёў штрафу.

Суд над Вячаславам Сіўчыкам перанеслі на нявызначаны тэрмін праз тое, што ён знаходзіцца за мяжой.

Аб’ектыў
Вынікі суднага дня для абаронцаў незалежнасці Беларусі
2019.12.26 22:24

Пратаколы ў дачыненні іх складзеныя паводле частак 1 і 3 артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях.

Hавiны
У Менску затрымалі экс-кандыдата ў дэпутаты
2019.12.26 20:54

Затым суды працягнуцца 30 снежня. На гэты раз судзіць будуць пісьменнікаў Уладзіміра Арлова і Уладзіміра Някляева, святара Віктара Кавалькова, блогера Змітра Казлова, былога дыпламата Пятра Садоўскага, актывістаў Андрэя Кудзіка, Наталлю Ладуцька, Ганну Шапуцька, Барыса Анікеева, Барыса Дуброўскага, Аляксея Сюдака, Валера Рабцава.

Для складання пратаколаў за ўдзел у пратэстах у РУУС таксама выклікаюць Валера Бычкоўскага, Яўгена Батуру, Ігара Барысава, Алану Гебрэмарыям, Таццяну Севярынец, Паўла Ляхновіча, Насту Гусеву, Дзіяну Серадзюк, Святлану Каваленка ды Таццяну Кебікаву.

На 8 студзеня прызначылі суды над актывістамі з Пінску, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП у дачыненні да Яўгена Вядкі, Таццяны Кебікавай, Паўла Ляхновіча, Аляксандра Аўсеенкі, Віктара Ярашука і іншых удзельнікаў.

ВІДЭА
«Навагодняе бязмежжа». У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. ВІДЭА І ФОТА
2019.12.26 22:05

Нагадаем, што новыя акцыі пратэсту запланаваныя ў Менску на 29 снежня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў