Сёння – першы паўфінал «Еўрабачання». Alekseev прадставіць Беларусь


Першы паўфінал «Еўрабачання-2018» стартуе 8 траўня а 22:00 па Менску.

Глядзець онлайн можна на афіцыйным канале конкурсу ў Youtube і на сайце.

У першым паўфінале выступяць 19 выканаўцаў. Прадстаўнік ад Беларусі ўкраінскі спявак Alekseev выйдзе пад нумарам 8.

Паводле букмекераў у першым паўфінале Alekseev пакуль займае 14 месца (у фінал праходзіць першая дзясятка).

Беларусь толькі аднойчы трапіла ў фінальны топ-10. У 2007 годзе Дзмітрый Калдун заняў 6-ае месца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў