Сёння – першае ў беларускім футболе «класіка» пасля смерці Капскага


Барысаўскі БАТЭ прымае менскае «Дынама».

Сёння пройдуць некалькі матчаў 23-га туру беларускай Вышэйшай лігі.

Найбольшую ўвагу прыцягвае сустрэча ў Барысаве, дзе БАТЭ прыме менскае «Дынама» (пачатак – а 19:45). Супрацьстаянне гэтых двух камандаў адрозніваюцца звышпрынцыповасцю, часта яго называюць «беларускім класіка». Гэта першае «класіка» пасля смерці старшыні праўлення ФК БАТЭ Анатоля Капскага.

Заўзятары БАТЭ заклікаюць тых, хто сёння прыйдзе на «Барысаў-Арэну», аддаць даніну павагі Анатолю Капскаму. Для гэтага прапануецца ўстаць на 53-й хвіліне матчу (жыццё Анатоля Капскага абарвалася на 53-м годзе) устаць і паапладзіраваць.

У турнірнай табліцы чэмпіянату БАТЭ мае 54 пункты пасля 21 гульні і займае першае месца. Менскія «дынамаўцы» – на трэцяй пазіцыі, з 45 пунктамі пасля 21 гульні.

Іншыя матчы сённяшняга дня:

«Смалевічы» – «Тарпеда» (Менск)

«Тарпеда-БелАЗ» – «Віцебск»

«Дынама» (Берасце) – «Слуцк»

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ФК БАТЭ у «Вконтакте»

Стужка навінаў