Сёння – перамовы Лукашэнкі і Пуціна


19 чэрвеня ў Менску сустрэнуцца кіраўнікі Беларусі ды Расеі.

На сайце Аляксандра Лукашэнкі адзначаецца, што кіраўнікі дзяржаваў у вузкім складзе абмяркуюць «стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках».

Пасля сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін возьмуць удзел у паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы. Парадак дня ўключае 10 пытанняў.

Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы разгледзіць вынікі беларуска-расейскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, заслухае справаздачу Савету Міністраў аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2016 год, абмяркуе праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне вонкавай палітыкі на 2018-2019 гады.

Паводле вынікаў паседжання чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў.

Сюжэт «Аб’ектыву» пра дачыненні Беларусі і Расеі

НМ, belsat.eu, фотаздымак Alexei Druzhinin/Russian Presidential Press and Information Office/ TASS/ Forum

Стужка навінаў