Сёння пахаладала і чакаецца залева


Следам за некалькімі гарачымі днямі ў Беларусі зноўку пахаладае. А таксама будзе залева і навальніца.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, 14 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны будуць моцныя дажджы, навальніцы. У паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі выпадзе град.

Днём тэмпература паветра +17.. + 23°C, і толькі па паўднёвым усходзе да +29°C.

У Менску днём імавернасць ападкаў больш за 90%, часам залева і навальніца. Дзённая тэмпература складзе +18.. + 20°C, а вечарам чакаецца ўсяго +14.. + 16°C.

У папярэднюю ноч у Менску выпала каля траціны месячнай нормы ападкаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў