Цэнтралізаванае тэставанне: правілы і важныя даты


2 траўня ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне.

Яна працягнецца да 1 чэрвеня.

Для рэгістрацыі трэба:

  • прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу
  • падаць заяву на адной з дзяржаўных моваў
  • аплаціць прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (Br 2,45 за адзін прадмет)

У выпадку немагчымасці прыбыць у пункт рэгістрацыі па ўважлівай прычыне падаць дакументы могуць законныя прадстаўнікі няпоўнагадовых або іхныя прадстаўнікі на падставе даверанасці.

Зарэгістравацца на ЦТ можна не больш, чым па чатырох прадметах.

ЦТ па навучальных прадметах правядуць паводле графіку:

Беларуская мова – 12 чэрвеня (аўторак);

Расейская мова – 14 Чэрвеня (чацвер);

Грамадазнаўства – 16 Чэрвеня (субота);

Матэматыка – 18 Чэрвеня (панядзелак);

Біялогія – 20 Чэрвеня (серада);

Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 22 Чэрвеня (пятніца);

Хімія – 24 Чэрвеня (нядзеля);

Фізіка – 26 Чэрвеня (аўторак);

Гісторыя Беларусі – 28 Чэрвеня (чацвер);

Геаграфія – 30 Чэрвеня (субота);

Сусветная гісторыя (найноўшы час) – 2 ліпеня (панядзелак).

Час пачатку ЦТ – 11.00.

Зарэгістравацца на тэставанне ў рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Рэзервовае тэставанне па беларускай і рускай мовах пройдзе 6 і 8 ліпеня. Іспыты па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) пройдуць 6 і 10 ліпеня.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары