Сёння ноччу чакаюцца замаразкі, а ў панядзелак – першы снег


Паводле «Белгідрамету», ноччу на большай частцы краіны чакаюцца замаразкі да -4 ° С.

Максімальная тэмпература днём – ад + 2 ° С па поўначы і да +10 ° С па паўднёвым усходзе.

У панядзелак пахаладанне ўзмоцніцца. У некаторых раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі – мокры снег і дождж. Ноччу будзьце гатовыя да замаразкаў. Тэмпература можа апусціцца да -5 ° С. Месцамі тэмпература паветра ўдзень складзе + 4 ° С, а максімальная тэмпература будзе каля +7° С.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў