Сёння – міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў


Міжнародную канвенцыю пра абарону ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў Генеральная Асамблея ААН прыняла 18 снежня 1992 года. Дакумент падпісалі амаль 100 дзяржаваў, 50 ужо ратыфікавалі. Беларусь падпісала канвенцыю, але не ратыфікавала.

Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі застаецца актуальнай. Увосень 1999 года ў краіне бясследна зніклі адразу два вядомыя апазіцыянеры – былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка і віцэ-спікер Вярхоўнага Савету XIII склікання Віктар Ганчар, – а таксама буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Шмат хто з прадстаўнікоў апазіцыі, як сваякі зніклых і міжнародная супольнасць мяркуюць, што Віктар Ганчар ды Анатоль Красоўскі былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў.

Улетку 2000 года бясследна знік аператар расейскага тэлеканалу ОРТ, былы асабісты аператар прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, Дзмітрый Завадскі. Родным і блізкім дагэтуль нічога невядома пра іхны лёс.

Беларускія праваабаронцы кажуць пра тое, што на аператыўным узроўні справы па зніклых даўно раскрытыя, аднак следства блакуецца вышэйшым кіраўніцтвам краіны, якое не дае давесці расследаванні да канца.

belsat.eu

Стужка навінаў