Лукашэнка выступіў з пасланнем да народу і парламенту. ЦЫТАТЫ


Кіраўнік Беларусі 24 красавіка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Лукашэнка скончыў пасланне словамі «Мы ведаем, куды ідзем і чаго хочам».

Пра патрыятызм

Лукашэнка ўзгадаў выпадкі, як спартоўка сышла з подыуму, калі ўключылі не беларускі гімн, як дзяўчынка паправіла Галкіна, прымусіўшы яго казаць не «Белоруссия», а «Беларусь».

«Гэта сапраўдны патрыятызм. Пра яго не разважаюць, з ім жывуць у сэрцы. Нізкі паклон тым бацькам, якія вырасцілі такіх дзяцей, падзяка педагогам, якія выхавалі сапраўдных беларусаў. Гэта не першыя, і я ўпэўнены, не апошнія парасткі нацыянальнай самасвядомасці»

Пра рэзалюцыю Еўразвязу

«Апошнім часам вельмі часта ролю дзяржавы намагаюцца прынізіць, звесці яе толькі да надуманых пытанняў захавання правоў чалавека. Пры гэтым стаўку робяць на моладзь, штурхаючы яе да супрацьпраўных дзеянняў»

Пра адносіны з Расеяй, Кітаем, Еўразвязам

Мы самі шмат у чым вінаватыя, што адбываецца па перыметру. Таму і просім Кітай: дапамажыце мужыкі.

Лукашэнка адзначае, што праз тое, што не магчыма апошнім часам дамаўляцца з Расеяй, палепшыліся стасункі з Еўропай.

«Таму і пайшлі на збліжэнне з Еўропай, бо не можам нармалізаваць брацкія адносіны… Еўразвяз – гэта нашыя суседзі, а суседзі ад Бога! Аксіома! Мы вымушаныя з суседзямі жыць у міры, сябраваць, што мы і робім».

І зазначыў, што будзе актывізаваць адносіны на ўсходнім вектары – і з Расеяй, і з Кітаем.

Пра саюз з Расеяй і малочныя войны

Каштоўнасць нашай супрацы вырасла, але малочныя і мясныя войны нагналі аскому. Лукашэнка раскрытыкаваў расейскія забароны на ўвоз беларускай прадукцыі, у тым ліку і малака.

«Навошта з Новай Зеландыі трэба было везці гэтыя 50 тысячаў тон сухога малака, калі побач пад бокам у Беларусі няма куды яго падзець. Якаснае, добра, за палову кошту можна было купіць. А пасля напляваць на ўсё і растаптаць і зачыніць мяжу з Беларуссю».

«Разліўное везці нельга – быццам бы заразу нейкую знайшлі. А вось па пакетах разліць і прывезці можна. Дык што? У пакеце зараза знікае? Высновы рабіце самі». «Замест таго, каб вырашаць праблемы, мы бярэм адно аднога за грудкі і б’ем у морду. Вось так мы страчваем адно аднога».

Пра карупцыю

«У нашай краіне не павінна быць карупцыі. Барацьба з ёй будзе празрыстай. Недатыкальных няма і не будзе. Апошнія кадравыя перастаноўкі пра гэта сведчаць»

Лукашэнка запэўнівае, што сумленных чыноўнікаў абсалютная большасць, а тыя выпадкі, што трапляюць у прэсу, толькі пацвярджаюць адкрытасць улады ў пытаннях карупцыі.

«У нас самы жорсткі антыкарупцыйны закон на постсавецкай прасторы. Яе проста немагчыма схаваць!»

Таксама ён зазначыў, што карупцыя разгулялася ў транспартнай сферы. І думае пра тое, каб звольніць міністра транспарту. Выказваючыся пра карупцыю, Лукашэнка расказаў пра свае метады вырашэння цяжкіх пытанняў:

«Вы там з глузду з’ехалі? Ці мне прымаць жорсткія меры як у першыя гады свайго жыцця прэзідэнцкага, калі забівалі людзей на трасе Масква-Берлін? Калі я пасылаў купку надзейных людзей з аўтаматамі, якія перастралялі там палову і навялі парадак на працягу месяца? Займайцеся!».

Пра Арменію

«Навошта былі гэтыя гульні з Канстытуцыяй? Мы калісьці абралі зняць абмежаванні на абранне любога прэзідэнта. Уладу змяніць проста, але ж пасля трэба даваць вынік. Трэба пазваніць у Арменію і запытаць, чым мы можам ім дапамагчы. Не трэба мяняць Канстытуцыю пад асобу, асоба можа зламацца».

Пра рэфеэндум

«Я ніколі не дзейнічаў няшчыра ў дачыненні да людзей. Я не парушу сваю клятву, або будзе як у Арменіі».

Калі будзе рэферэндум, будзе пра гэта абвешчана загадзя. Я ні пра які рэферэндум не думаў, нам цяпер не да рэферэндуму.

«Трэба спыніць валтузню пра рэферэндум».

«Мы не створым фундаменту для Майдану і майданутых». «Частку сваіх паўнамоцтваў я магу перадаць іншым галінам улады»

Пра мазгі і прыцягненне інвестыцыяў

«Цяпер у цане энергія і інтэлект чалавека».

За што крытыкуюць Меркель? Незаслужана. Яна бачыць, што ў Нямеччыне не хапае працоўнай сілы. Яна прапанавала яе прыцягваць. Што атрымалася, трэба запытаць у дэмакратаў. Лукашэнка хоча, каб у Беларусь як магнітам цягнула самых лепшых і разумных людзей.

«Задача ўладаў – каб да нас магнітам цягнула. Як зрабіць Беларусь прывабнай для багацейшых людзей свету і прадставіць ім умовы, якіх няма ў іншых краінах. Беларусь павінная вылучацца». «У 2020 годзе Беларусь павінна паўстаць перад светам абноўленай і камфортнай для жыцця і бізнесу!»

Пра тэхналогіі

«Неабходна выпрацоўваць новыя напрамкі. У нас вымалёўваюцца контуры IT-краіны». «Мы працягнем будаваць лічбавую эканоміку. Ураду даручана стварыць моцнае міністэрства ў гэтай сферы».

Пра транспарт

«Чаму беларусам выгадна лётаць адкуль заўгодна: з Вільні, Кіева, адкуль заўгодна, але не з Менску?». Лукашэнка даручыў распрацаваць дакумент, які зробіць краіну прывабнай у лагістычным плане. У нас з’явяцца лоукосты?

Пра чыноўнікаў

«У Беларусі чыноўнікаў менш, чым у іншых краінах, і «мы трымаем іх у чорным целе».

Пра эканоміку

«Грошай столькі, колькі мы зарабляем. Друкарскі станок для вырашэння фінансавых праблемаў не ўключаем».

«За памылкі дырэктараў на прадпрыемствах плацяць работнікі і бюджэт».

«Кожны павінны займацца сваёй справаю, але адказваць будзеце ўсе».

Лукашэнка загадаў правесці пераатэстацыю ўсіх кіраўнікоў прадпрыемстваў.

«Калі не могуць яе прайсці, хай ідуць у адстаўку».

Зноў патрабуе стрымліваць кошты.

Пра гандлёвыя войны і санкцыі ў дачыненні да Расеі

Лукашэнка абвінавачвае ЗША ў развязванні санкцыйнай вайны ў дачыненні да Расеі. Згадаў і пра забароны Расеі ў дачыненні да Беларусі.

«Так і ў нас за прыкладамі далёка хадзіць не трэба. Вазьміце хаця б малочныя, мясныя баталіі, цукровыя, якія ладзіць наш бліжэйшы партнёр, блакуе доступ натуральным беларускім прадуктам на свой рынак».

Лукашэнка зазначыў, што лёгкага часу не будзе.

«Санкцыйныя войны рыкашэтам закрануць і нас».

Лукашэнка пачаў прамову з сусветных пагрозаў.

«Мы ўступілі ў эпоху нявызначанасці, непрадказальнасці, і я думаю, працяглай нестабільнасці»

Тым хто разважае над тым, ці патрэбна нам армія, раю паехаць у краіны, пакрытыя арабскай вясной. Або ў Еўропу, якую накрыла хваля іміграцыі.

Наша бяспека – у адзінстве. Моцнай унутранай і вонкавай палітыцы дзяржавы.

Лукашэнка спазніўся на 11 хвілінаў. На сустрэчы прысутнічаюць 57 чальцоў Савету рэспублікі і 108 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Традыцыйна на падзею ў Авальную залю Дому ўраду запрошаныя высокапастаўленыя чыноўнікі, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ды дзяржаўныя СМІ.

Выступ будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Пачатак а 10:30. Найважнейшыя моманты з выступу belsat.eu будзе публікаваць у рэжыме онлайн.

«Гэта будзе свайго роду квінтэсенцыя і актуалізацыя задач і тэмаў, якія на працягу мінулага года абмяркоўваліся падчас маштабных і знакавых мерапрыемстваў з удзелам прэзідэнта», – распавяла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Паводле яе, пасланне «будзе ўключаць усе актуальныя пытанні, якія тычацца жыцця беларускага грамадства ў цэлым і кожнага грамадзяніна паасобку». Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сказаў, што «грамадства звязвае вялікія чаканні з пасланнем прэзідэнта, таму што кіраўнік дзяржавы традыцыйна закранае ў ім тэмы, якія хвалююць кожнага». У тым ліку пытанні занятасці, павышэння даходаў насельніцтва, ліквідацыі нераўнамернасці развіцця рэгіёнаў.

Глядзі таксама
Каментары